10:33 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Матчы пройдуць на Барыс-Арэне

ЧС-2019 па хакеі: квіткі на матчы зборнай Беларусі каштуюць 5 рублёў

© Photo: ХК "Барыс"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Да сталіцы Казахстана можна дабрацца на самалёце: ляцець усяго чатыры гадзіны, а білет "туды-назад" каштуе ў 146 разоў даражэй, чым квіток на турнір.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Стартаваў анлайн-продаж квіткоў на матчы з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на Чэмпіянаце свету ў Астане, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ).

ЧС стартуе ў сталіцы Казахстана 29 красавіка і завершыцца 5 мая. Матчы пройдуць на "Барыс-Арэне", якая ўмяшчае 12 тысяч заўзятараў. Разам з беларусамі за трапленне ў эліту сусветнага хакея згуляюць Венгрыя, Славенія, Паўднёвая Карэя, Літва і Казахстан.

"Сёння адкрыўся анлайн-продаж квіткоў на матчы Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2019 групы дывізіёна IА", - распавялі ў ФХРБ.

"Кошт квітка на гульню з удзелам зборнай Беларусі ад 500 да 1000 тэнге (3-6 BYN). На матч з гаспадарамі турніру - 2500 тенге (15 BYN). Адзначым, што паглядзець матч з Казахстанам можна будзе толькі з кутняга сектара", - дадалі суразмоўцы агенцтва.

З красавіка квіткі можна будзе набыць у касах "Барыс-Арэны".

Дзецям да сямі гадоў у суправаджэнні дарослага ўваход бясплатны (без месца).

Тэги:
Хакей

Галоўныя тэмы