19:57 19 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка ўвайшла ў лік самых папулярных спартсменак у 2019 годзе

© AP / Jason DeCrow
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4810

Амерыканскі тэлеканал ESPN прааналізаваў статыстыку запытаў у Google, даход і колькасць падпісчыкаў у акаўнтах ў сацсетках спартсменак і на аснове гэтага склаў свой рэйтынг.

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўвайшла ў лік самых папулярных спартсменак у 2019 годзе па версіі амерыканскага спартыўнага тэлеканала ESPN, паведамляе Sputnik.

Былая першая ракетка свету і Беларусі заняла 15-ы радок рэйтынгу папулярнасці з 100. Каб скласці гэты списокг, тэлеканал прааналізаваў статыстыку запытаў у Google, даход і колькасць падпісчыкаў у акаўнтах спартсменак у сацыяльных сетках.

Па дадзеных ESPN, даход Азаранка ацэньваецца ў 6,8 мільёна долараў. Акрамя таго, яна як мінімум адзін раз была ў галоўных трэндах пошукавіка Google. Пры гэтым у беларускі толькі на Facebook 1,4 мільёна падпісчыкаў, у сацсетцы Instagram іх больш за 600 тысяч.

Першыя тры радкі рэйтынгу ESPN таксама занялі прадстаўніцы вялікага тэніса. На першым месцы амерыканка Серэна Уільямс, другой стала расійская тэнісістка Марыя Шарапава, на трэцім радку размясцілася спартсменка з Індыі Саня Мірза.

У ТОП-25 таксама патрапілі прадстаўніцы іншых відаў спорту: бадмінтона, катання на лыжах і на сноўбордзе, гольфа, гімнастыкі, плавання, фігурнага катання, а таксама футбола і бокса.

Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка

Галоўныя тэмы