12:57 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Арына Сабаленка на турніры  BNP Paribas Open

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе

© AFP 2019 / Yong Teck Lim
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Беларуска і бельгійка досыць лёгка абыгралі гаспадынь турніру ў двух сэтах - 6:1, 6:3.

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Беларуска-бельгійскі дуэт Арына Сабаленка - Эліза Мертэнс выйшаў у паўфінал тэніснага турніру BNP Paribas Open, які ў гэтыя дні праходзіць у амерыканскім Індыян-Уэлсе, перадае карэспандэнт Sputnik.

Беларуска ў адзіночным жаночым разрадзе завяршыла сваё выступленне на дадзеных спаборніцтвах напярэдадні, прайграўшы ў трох сэтах нямецкай тэнісістцы Анжаліцы Кербер. Аднак Сабаленка працягвае паспяхова прасоўвацца па сетцы турніру ў пары з бельгійкай.

У матчы за выхад у паўфінал Сабаленка і Мертэнс сустракаліся з амерыканскім дуэтам Кейтлін Крысціян - Эйжа Мухамад.

У выніку перамога дасталася прадстаўнікам Еўрапейскага кантынента: беларуска і бельгійка лёгка абыгралі гаспадынь турніру ў двух сэтах - 6:1, 6:3.

За пуцёўку ў фінал BNP Paribas Open Сабаленка і Мертэнс будуць змагацца з парай Габрыэла Даброўскі (Канада) - Іфань Сюй (Кітай). Паўфінальная сустрэча пачнецца ў пятніцу, 15 сакавіка, апоўначы па мінскім часе.

У бягучым годзе прызавы фонд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе складае 8,3 мільёна долараў ЗША.

У 2019-м BNP Paribas Open, які адносіцца да серыі WTA Premier, праводзіцца на адкрытых кортах у Індыян-Уэлсе ўжо ў 41-ы раз. У мінулым годзе пераможцамі жаночага парнага разраду сталі кітаянка Се Шувэй і чэшка Барбара Стрыцова.

Тэги:
Тэніс, ЗША, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы