18:13 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Палац Незалежнасці ў Мінску

Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды спартсменам і трэнерам

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
3110

Трэнер алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Навумавай атрымаў медаль "За працоўныя заслугі", сама Дар'я - званне заслужанага майстра спорту Беларусі.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Старшы трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" Валерый Сізёнак атрымаў медаль "За працоўныя заслугі" з рук кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

Сізёнак - першы трэнер алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Навумавай. Прэзідэнт адзначыў яго такой высокай узнагародай за прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўнёсак у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, значныя спартыўныя дасягненні.

Самой выхаванцы трэнера Дар'і Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Таксама прэзідэнт адзначыў падзякай членаў нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы за паспяховы выступ на чэмпіянаце Еўропы. Падзякі ўручылі галоўным трэнерам Валянціну Кароткіну і Віктару Шаршукову, а таксама спартсменам-інструктарам Генадзю Лапцеву і Яўгену Ціханцову.

Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод спартсменам і трэнерам па цяжкай атлетыцы адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці.

Тэги:
Узнагароды і прэміі, Спорт, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы