13:55 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Амаль 230 беларускіх спартсменаў прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях

Амаль 230 беларускіх спартсменаў прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (189)
2610

Імёны атлетаў, якія будуць прадстаўляць Беларусь на Еўрапейскіх гульнях-2019, стануць вядомыя пасля адборачных спаборніцтваў.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Выканаўчы камітэт НАК Беларусі зацвердзіў колькасны склад беларускай зборнай на II Еўрапейскіх гульнях, паведамілі ў прэс-службе НАК.

У аўторак у штаб-кватэры НАК у Мінску адбылося пасяджэнне Выканкама арганізацыі, дзе абмяркоўваўся склад беларускай каманды на Еўрапейскія гульні-2019.

"Плануецца, што ў мультыспартыўным форуме, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня, у 15 відах спорту прымуць удзел 227 спартсменаў", - распавялі ў НАК.

Склад зборнай Беларусі па відах спорту выглядае наступным чынам:

  • Акрабатыка: 1 мужчына, 4 жанчыны
  • Аэробіка: 3 мужчыны, 4 жанчыны
  • Бадмінтон: 1 мужчына, 3 жанчыны
  • Баскетбол 3х3: 4 мужчыны, 4 жанчыны
  • Бокс: 10 мужчын, 5 жанчын
  • Барацьба: вольная (6 мужчын, 6 жанчын), грэка-рымская (6 мужчын)
  • Веласпорт: шашы (5 мужчын, 5 жанчын), трэк (10 мужчын, 8 жанчын)
  • Веславанне на байдарках і каноэ: 12 мужчын, 10 жанчын
  • Гімнастыка спартыўная: 3 мужчыны, 2 жанчыны
  • Гімнастыка мастацкая: 6 жанчын
  • Дзюдо: 9 мужчын, 7 жанчын
  • Каратэ: 6 мужчын, 6 жанчын
  • Лёгкая атлетыка: 10 мужчын, 11 жанчын
  • Пляжны футбол: 12 мужчын
  • Скачкі на батуце: 2 мужчыны, 2 жанчыны
  • Самба: 9 мужчын, 9 жанчын
  • Стральба кулявая: 5 мужчын, 3 жанчыны
  • Стральба стэндавая: 2 мужчыны
  • Стральба з лука: 4 мужчыны, 4 жанчыны
  • Тэніс настольны: 4 мужчыны, 4 жанчыны

"Адбор на Еўрапейскія гульні ажыццяўляўся па ўсталяваных еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту крытэрам", - адзначылі ў НАК.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што імёны атлетаў, якія прадставяць Беларусь на Еўрапейскіх гульнях-2019, будуць вядомыя пазней, пасля таго, як спартсмены пройдуць неабходны адбор.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (189)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы