02:03 19 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Беларускі біятланіст дыскваліфікаваны за мельдоній

Беларускі біятланіст дыскваліфікаваны за мельдоній

© Sputnik / Павел Лисицын
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

19-гадовы беларускі біятланіст выступаў у складзе зборнай на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Сараеве.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Біятланіст юнацкай зборнай Беларусі Ягор Малафееўскі дыскваліфікаваны на два гады за допінг, паведамілі ў Нацыянальным антыдопінгавым агенцтве (НАДА).

У пробе 19-гадовага спартсмена быў знойдзены мельдоній. Пачатак дыскваліфікацыі - 8 лютага 2019 года. Вярнуцца ў спорт Малафееўскі зможа толькі праз два гады 7 лютага 2021-га.

Акрамя таго, усе вынікі біятланіста з 4 студзеня ануляваныя.

У складзе беларускай зборнай Малафееўскі выступаў на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі-2019 у Сараеве.

Нагадаем, WADA ўключыла мельдоній у "чорны спіс" з 1 студзеня 2016-га. Аднак многія спецыялісты па-ранейшаму не лічаць рэчыва допінгам.

Галоўныя тэмы