Арына Сабаленка выйшла ў другі круг парнага разраду "Ралан Гарос"

© AFP 2024 / MATTHEW STOCKMANБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка завяршыла выступленні ў адзіночным турніры, але працягвае гульню ў парных спаборніцтвах адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Арына Сабаленка (№11 у рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе "Ралан Гарос".

Сабаленка зноў прайграла 17-гадовай амерыканцы і пакінула Ралан Гарос - Sputnik Беларусь
Сабаленка зноў прайграла 17-гадовай амерыканцы і пакінула "Ралан Гарос"

У першым матчы парнага разраду Сабаленка ў пары з бельгійкай Элізэ Мертэнс абыграла дуэт Хізэр Уотсан (Вялікабрытанія)/Таццяна Марыя (Германія) - 6:3, 6:2.

У другім крузе Сабаленка і Мертэнс чакае сустрэча з дуэтам Рэбека Петэрсан (Швецыя)/Аксана Калашнікава (Грузія).

Таксама ў парным разрадзе на "Ралан Гарос" выступае Вікторыя Азаранка (№43 WTA). У чацвер яна пацярпела паражэнне ў другім крузе адзіночнага разраду, прайграўшы першай ракетцы свету, японцы Наомі Осака. У пары з аўстралійкай Эшлі Барці Азаранка прабіліся ў другі круг.

Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе - адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема - праходзіць у Парыжы на кортах тэніснага комплексу "Roland Garros".

Турнір завершыцца 9 чэрвеня. Агульны прызавы фонд складае €42,66 млн.

Стужка навiн
0