Азаранка і Барці выйшлі ў 1/8 фіналу на турніры "Ралан Гарос"

© REUTERS / BENOIT TESSIERАзаранка і Барці выйшлі ў 1/8 фіналу на турніры "Ралан Гарос"
Азаранка і Барці выйшлі ў 1/8 фіналу на турніры Ралан Гарос - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 1/4 фіналу Азаранка і Барці сустрэнуцца з аўстралійкай Самантай Стосур і кітаянкай Чжан Шуай.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці здолелі прабіцца ў 1/8 фіналу парнага жаночага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Roland Garros).

Гульня 1/16 фіналу адбылася ў нядзелю 2 чэрвеня: беларуска-аўстралійскі дуэт змагаўся за працяг выступу на спаборніцтвах з парай Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - Вікторыя Кужмава (Славакія).

Для вызначэння пераможцаў удзельніцам спатрэбілася тры сэты: у першым мацнейшымі былі Бенчыч і Кужмава (6:4), другі на тай-брэйку выйгралі Азаранка і Барці (7:6), трэці таксама застаўся за імі - 6:1.

У 1/8 фіналу Азаранка і Барці сустрэнуцца з аўстралійкай Самантай Стосур і кітаянкай Чжан Шуай.

На Roland Garros таксама працягваюць выступленне дуэт Арына Сабаленка - Эліза Мёртэнс: яны за выхад у чвэрцьфінал паспрачаюцца з амерыканкамі Дэзірэ Краўчук і Джэсікай Пегула.

Стужка навiн
0