21:29 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Беларусь прайграла Германіі, а Крывушэнка застаўся з вусамі

Беларусь прайграла Германіі, а Крывушэнка застаўся з вусамі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Наступны матч беларуская зборная правядзе 11 чэрвеня - дома супраць каманды Паўночнай Ірландыі.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Зборная Беларусі саступіла камандзе Германіі ў кваліфікацыйным матчы Еўра-2020. Сустрэча праходзіла на "Барысаў-Арэне", перадае карэспандэнт Sputnik.

Падапечныя Ігара Крывушэнкі прайгралі ўсухую - матч скончыўся з лікам 2:0 на карысць нямецкай зборнай.

Першы гол на 13-й хвіліне забіў Лерой Сане. Другі - на 62-й хвіліне - Марка Ройс. Беларусы не змаглі трапіць у вароты суперніка.

Перад матчам трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка паабяцаў, што калі яго падапечныя набяруць ачкі, ён зголіць вусы. Аднак такая ўстаноўка не выратавала беларусаў ад паразы.

Наступны матч "Белакрылыя" ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе згуляюць 11 чэрвеня - "Барысаў-Арэна" прыме матч Беларусь - Паўночная Ірландыя.

Тэги:
Футбол

Галоўныя тэмы