07:28 09 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Гульнявы момант матчу

Беларусь зноў прайграла Паўночнай Ірландыі - за імгненне да канца

© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko Victor
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Ля варот Паўночнай Ірландыі беларусы змаглі стварыць толькі адзін небяспечны момант за ўсю гульню.

МІНСК, 12 чэр - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прайграла камандзе Паўночнай Ірландыі ў чарговым матчы кваліфікацыйнага раўнду Чэмпіянату Еўропы 2020 года, перадае карэспандэнт Sputnik.

Гульня прайшла на стадыёне "Барысаў-Арэна" вечарам у аўторак 11 чэрвеня.

Заўзятары абедзвюх краін змаглі ўбачыць толькі адно ўзяцце варот: першы тайм завяршыўся з лікам 0:0, а ў другім мяч на 86-й хвіліне забіў Патрык Макнэйр.

Пры гэтым адзіны небяспечны момант каля варот зборнай Паўночнай Ірландыі беларускі футбалісты змаглі стварыць на 62-й хвіліне, аднак атака голам, на жаль, не завяршылася.

Раней трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка заяўляў, што каманда здольная ўзяць ачкі ў хатнім матчы і адыграцца за паражэнне ў Белфасце - тады беларусы прайгралі з лікам 2:1.

Наступныя гульні падапечныя Крывушэнкі правядуць у верасні бягучага года - чакаюць сустрэчы са зборнай Эстоніі.

Такім чынам, зборная Паўночнай Ірландыі працягвае лідзіраваць у групе С - у яе 12 ачкоў, на другім месцы - Германія (12), на трэцім - Нідэрланды (3), у Беларусі і Эстоніі ачкоў пакуль няма.

Тэги:
Футбол, Ірландыя, Беларусь

Галоўныя тэмы