01:20 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Футбалісты зборнай Беларусі па футболе

Рэйтынг ФІФА: Беларусь на адным месцы з Узбекістанам і Ізраілем

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Беларусы няўдала правялі чарговы адрэзак кваліфікацыі Еўра-2020, прайграўшы два дамашнія матчы.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе апусцілася ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) на 82-е месца, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

У чэрвені беларусы правялі два матчы ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года супраць каманд Германіі і Паўночнай Ірландыі - абодва паядынкі былі прайграныя з лікам 0:2 і 0:1 адпаведна.

У параўнанні з мінулым рэйтынгам "белакрылыя" апусціліся на адзін радок уніз і зараз размяшчаюцца на 82-й пазіцыі. У актыве зборнай Беларусі 1286 ачкоў. Такая ж колькасць балаў у каманд Узбекістана і Ізраіля.

У лідарах - зборная Бельгіі, у якой 1746 ачкоў. Топ-10 сусветнага рэйтынгу выглядае наступным чынам:

  1. (-). Бельгія - 1746 ачкоў
  2. (-). Францыя - 17183
  3. (-). Бразілія - 16814
  4. (-). Англія - 16525
  5. (7). Партугалія - 16316
  6. (5). Харватыя - 16257
  7. (9). Іспанія - 16178.
  8. (6). Уругвай - 16159
  9. (8). Швейцарыя - 160510
  10. (-). Данія – 1589

Нагадаем, напярэдадні зборную Беларусі пакінуў галоўны трэнер Ігар Крывушэнка. Цяпер кіраўніцтва АБФФ ў пошуку новага настаўніка каманды. У федэрацыі каля руля зборнай хочуць бачыць айчыннага спецыяліста.

Тэги:
ФІФА, Футбол, Беларусь

Галоўныя тэмы