01:30 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Заўзятары БАТЭ

БАТЭ згуляе супраць "Пяста" ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Супрацьстаянне абяцае быць цікавым, калі ўзяць пад увагу даўняе сяброўства фанатаў абедзвюх каманд.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Барысаўскі БАТЭ згуляе з польскім "Пяста" ў 1-ым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.

Сёння ў швейцарскім Ньёне, дзе размяшчаецца штаб-кватэра УЕФА, адбылося лёсаванне стартавага раўнда кваліфікацыі ЛЧ. Барысаўчане апынуліся ў кошыку сеяных і павінны былі згуляць супраць адной з нясеяных каманд - польскага "Пяста", ісландскага "Валюра", паўночнаірландскага "Лінфілда", латвійскай "Рыгі", фарэрскага "Тарсхаўна" і пераможцай папярэдняга раўнду.

Паводле лёсавання супернікам БАТЭ па 1-м раўндзе "кваліфая" стаў чэмпіён Польшчы, глівіцкі футбольны клуб "Пяст", які ў мінулым сезоне ўпершыню выйграў нацыянальны чэмпіянат.

Матчы гэтага раўнда пройдуць 9-10 ліпеня, у адказ запланаваны на 16-17 ліпеня.

Цікава, што заўзятары БАТЭ і "Пяста" даўно і цесна сябруюць. У 2011 годзе паміж імі быў заключаны фанацкі саюз. З тых часоў заўзятары пастаянна кантактуюць, наведваюць матчы адзін аднаго. У прыватнасці, палякі падтрымліваюць "жоўта-сініх" на міжнароднай арэне, а барысаўчане па меры магчымасці прыязджаюць на матчы чэмпіянату Польшчы.

Тэги:
ФК "БАТЭ"

Галоўныя тэмы