II Еўрапейскія гульні: беларусы 23 чэрвеня заваявалі 20 медалёў

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкДзяўчына ля банэра з афіцыйным талісманам II Еўрапейскіх гульняў лісяня Лесікам
Дзяўчына ля банэра з афіцыйным талісманам II Еўрапейскіх гульняў лісяня Лесікам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У агульным заліку беларуская каманда займае другое месца: больш узнагарод толькі ў расіян.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Зборная Беларусі ў нядзелю 23 чэрвеня заваявала на II Еўрапейскіх гульнях, што праходзяць гэтымі днямі ў Мінску, 20 медалёў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Расіянка Дзіна Аверына - Sputnik Беларусь
Расійская гімнастка заваявала чатыры медалі, адно срэбра ў беларускі

Чарговы дзень гульняў быў для нацыянальнай зборнай рэзультатыўней за папярэдні: у суботу 22 чэрвеня ў скарбонцы рэспублікі было 14 узнагарод, у тым ліку чатыры залатыя.

У нядзелю беларусы прыкметна палепшылі якасць узнагарод: наша зборная змагла заваяваць шэсць узнагарод вышэйшай пробы. На першую прыступку п'едэстала падымаліся гімнасткі Анастасія Рыбакова, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Ганна Швайба і Ганна Гайдукевіч (двойчы), кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч, Эльвіра Герман (100 метраў з бар'ерамі) і скакун у вышыню Максім Недасека, а таксама самбістка Вера Гарэлікава.

Тры срэбры ў скарбонку паклалі самбісты Марына Жарская, Юрый Рыбак і Андрэй Казусёнак, адно - гімнастка Кацярына Галкіна, яшчэ тры - лёгкаатлеты Крысціна Ціманоўская (бег на 100 метраў), Анастасія Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню) і Віталь Парахонька (бег на 110 метраў з бар'ерамі).

Бронзавыя ўзнагароды заваявалі гімнасткі ў групавых практыкаваннях, самбісты і спартсмены, якія выступалі ў спартыўнай акрабатыцы.

Зараз у актыве спартсменаў Беларусі 34 медалі - дзесяць залатых, дзевяць срэбных, 15 бронзавых. У агульным заліку беларуская каманда займае другое месца: больш узнагарод толькі ў расіян - 39 (19-10-10).

Еўрапейскія гульні працягнуцца ў панядзелак у Мінску

Чацвёрты дзень спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях адкрыецца турнірам па бадмінтоне і стральбе з лука. У гэты дзень стануць вядомыя імя медалістаў па спартыўнай аэробіцы, баскетболе 3х3, дзюдо, скачках на батуце, стральбе з лука і кулявой стральбе.

Як і ў папярэднія дні, мноства падзей будуць звязаныя не толькі са спартыўнымі мерапрыемствамі, але і фан-зонамі. Працягваюць працаваць усе асноўныя фан-зоны ў сталіцы і іншых гарадах, а таксама Дом заўзятараў каманды Расіі.

Стужка навiн
0