Лукашэнка павіншаваў беларускіх лёгкаатлетак з золатам II Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкЛукашэнка павіншаваў беларускіх атлетак з золатам II Еўрапейскіх гульняў
Лукашэнка павіншаваў беларускіх атлетак з золатам II Еўрапейскіх гульняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў, што краіна разлічвае на Халадовіч як на аднаго з ключавых членаў зборнай, а перамога Герман - вынік выдатнай падрыхтоўкі спартсменкі.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лёгкаатлетак Таццяну Халадовіч і Эльвіру Герман з залатымі медалямі II Еўрапейскіх гульняў, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Дзяўчына ля банэра з афіцыйным талісманам II Еўрапейскіх гульняў лісяня Лесікам - Sputnik Беларусь
II Еўрапейскія гульні: беларусы 23 чэрвеня заваявалі 20 медалёў

Напярэдадні Халадовіч стала лепшай у кіданні дзіды, паказаўшы вынік 64,37 метра. Другое месца - у расіянкі Кацярыны Старыгінай (63,57), бронза - у Мадары Паламейке з Латвіі (63,22).

"Гэта была яркая валявая перамога. Малайчына!" - сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што спартсменка праявіла чэмпіёнскія якасці.

Лукашэнка адзначыў, што краіна разлічвае на Халадовіч як на аднаго з ключавых членаў нацыянальнай зборнай, і пажадаў ёй моцнага здароўя, веры ў сябе і ўдачы.

Герман заваявала залаты медаль у бар'ерным бегу на 100 метраў, паказаўшы вынік 12,89. Срэбраны медаль - у прадстаўніцы Ірландыі Сары Лавін (13,46), бронза - у чэшскай спартсменкі Хэлены Йіранавай (13,72).

"Ты ўпісала сваё імя ў гісторыю Еўрапейскіх гульняў, упэўнена заваяваўшы на родным "Дынама" залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі" - сказаў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што спартсменка дасягнула высокага выніку дзякуючы выдатнай форме і ідэальнай тэхнічнай падрыхтоўцы. Беларускі лідар таксама пажадаў Герман моцнага здароўя і яркіх перамог.

У панядзелак стартуе чацвёрты дзень II Еўрапейскіх гульняў - сёння будуць разыграны камплекты ўзнагарод па спартыўнай аэробіцы, баскетболе 3х3, дзюдо, скачках на батуце, стральбе з лука і кулявой стральбе. Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю спаборніцтваў.

Стужка навiн
0