03:41 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Сярод тых, хто сабраўся ля Палаца спорту, быў, вядома, і Лісяня Лесік

Беларусы ўзялі ў аўторак ўсяго тры медалі, але ўсе - залатыя

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
310

У беларусаў ужо 41 медаль дамашніх Еўрапейскіх гульняў, сярод іх 14 залатых, 9 срэбных і 18 бронзавых.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Беларускія спартсмены заваявалі тры залатыя медалі на II Еўрапейскіх гульнях у аўторак, паведамляе Sputnik.

Пяты спаборніцкі дзень у рамках ЕГ-2019 завяршыўся ў Мінску. Ён прынёс беларускай зборнай тры медалі вышэйшай вартасці.

Першае золата ў скарбонку паклаў веласіпедыст Васіль Кірыенка ў шашэйнай гонцы з раздзельным стартам. Ён апярэдзіў партугальца Нелсана Алівейра (срэбра) і чэха Яна Барту (бронза). Дарэчы, Кірыенка абараніў чэмпіёнскі тытул - чатыры гады таму ў Баку на I Еўрапейскіх гульнях ён таксама быў першым.

Другое золата на рахунку беларускіх батутыстак Ганны Ганчаровай і Марыі Махарынскай у сінхронных скачках. Беларускі набралі 50,230 бала і амаль на два балы абышлі ўкраінак Святлану Малкаву і Мар'яну Кійко (48,240) і расіянак Ірыну Кундыус і Яну Паўлаву.

Вынік пад залатым аўторкам падвёў батутыст Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў першае месца ў індывідуальнай праграме. Суддзі ацанілі яго выступленне ў 60,045 бала. Срэбра дасталася прадстаўніку Расіі Міхаілу Мельніку (59,435), бронза - партугальцу Дыягену Ганчынью (58,660). Цікава, што Ганчароў на I Еўрапейскіх гульнях быў другім у гэтым відзе праграмы.

Усяго на рахунку Беларусі 41 медаль - 14 залатых, 9 срэбных і 18 бронзавых. У прамежкавым медальным заліку гаспадары II Еўрапейскіх гульняў займаюць другое месца. У лідарах каманда Расіі з 53 узнагародамі (24, 13, 16).

Еўрапейскія гульні працягнуцца ў сераду ў Мінску

Сёння спартсмены будуць спаборнічаць у бадмінтоне, боксе, барацьбе, веславанні на байдарках і каноэ, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, пляжным футболе, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе.

Зразумела, працягнуцца не толькі спартыўныя мерапрыемствы. Актыўнасці будуць і ў фан-зонах, размешчаных каля Палаца Спорту, Чыжоўка-Арэны і Мінск-Арэны, а таксама ў Доме заўзятараў каманды Расіі.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы