01:17 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Капотны каміён Сяргея Вязовіча на ралі Шаўковы шлях

Другая запар перамога: Вязовіч выйграў яшчэ адзін этап "Шаўковага шляху"

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2 0 0

МАЗ Вішнеўскага страціў вельмі шмат часу, таму што каля 100 кіламетраў цягнуў на буксіры Газэль з расійскімі гоншчыкамі.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Экіпаж Сяргея Вязовіча выйграў другі этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2019", распавяла прэс-служба беларускай "стайні" "МАЗ-СПОРТаўта".

Другім да фінішу прыехаў Андрэй Каргін на Камазе, саступіўшы беларусам крыху больш за дзве хвіліны, трэцяе месца - у Мартэна ван дэн Брынка на Renault. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага фінішаваў дзесятым.

"Маршрут апынуўся цяжкім. Ехалі "на мяжы страху", але яе не пераходзілі. Дарога была ў асноўным сухая і вузкая. Прыходзілася змяншаць тэмп, каб не пашкодзіць аўтамабіль. Этап больш небяспечны: дарога хоць і дазваляла ехаць хутка, але была каварнай", - распавёў Вязович.

Ён пракаментаваў і інцыдэнт з няпропускам экіпажа Антона Шыбалава, з-за якога "КАМАЗ-майстар" звярнуўся да арганізатараў ралі-рэйду.

"Было вузкае і пыльнае месца, а перад намі сабралася некалькі аўтамабіляў, якія немагчыма было аб'ехаць. Шыбалаў падаў сігнал, але мы самі былі ў гэтай калоне, а з'ехаць было няма куды. Калі траса стала больш шырокай, мы змаглі рушыць наперад, а Шыбалаў застаўся ззаду. Так што калі б у нас магчымасць прапусціць яго без рызыкі для свайго экіпажа, мы б гэта зрабілі", - распавёў Вязовіч.

Што тычыцца экіпажа Аляксея Вішнеўскага, то ў час праходжання этапу беларусы ўбачылі зламаную Газэль з расійскім экіпажам. МАЗ узяў машыну на буксір і каля 100 кіламетраў цягнуў яе да самага фінішу. Звычайна арганізатары ў такіх выпадках кампенсуюць затрачаны на дапамогу час.

У агульным заліку грузавікоў пасля двух этапаў лідзіруе Вязовіч, на другім месцы - КамАЗ Андрэя Каргінова - расіяне ў сямі хвілінах ад лідара, трэцяе месца - у Антона Шыбалава.

Трэці этап гонкі прывядзе ралі-рэйд у Манголію. 243-кіламетровы спецучастак пракладзены ў асноўным на вышыні ў 1000 метраў над узроўнем мора.

Тэги:
"МАЗ-СПОРТаўта"

Галоўныя тэмы