Супрацьстаянне "Дынама": брастчане прайгралі мінскай камандзе

© Photo : ФК "Динамо-Минск"Супрацьстаянне "Дынама": брастчане прайгралі мінскай камандзе
Супрацьстаянне Дынама: брастчане прайгралі мінскай камандзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля першага круга чэмпіянату Беларусі ў турнірнай табліцы лідзіруе барысаўскі БАТЭ.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Брэсцкае "Дынама" ўступіла сталічнаму аднайменнаму клубу ў матчы 15-га тура чэмпіянату краіны, паведамляе прэс-служба мінскага клуба.

Матч паміж БАТЭ і Пястам - Sputnik Беларусь
Ліга чэмпіёнаў: у БАТЭ не атрымалася дома абыграць польскі "Пяст"

Сустрэча прайшла на поле брастчан і завяршылася з лікам 1:2.

Сярод мінскіх футбалістаў дублем адзначыўся ўкраінскі паўабаронца Дзмітрый Біланог - ён забіў мяч на 80-й і 85-й хвілінах.

Адзіны гол на рахунак брэсцкай каманды запісаў украінскі легіянер Аляксандр Наёк (82-я хвіліна).

Па выніках першага круга чэмпіянату Беларусі брэсцкае "Дынама" апусцілася на другое месца ў турнірнай табліцы. На рахунку каманды 36 ачкоў.

На першае месца падняўся барысаўскі БАТЭ (37 ачкоў), які напярэдадні абыграў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". На трэцім месцы размясціўся салігорскі "Шахцёр" (31 ачко пасля 14 матчаў). Мінскае "Дынама" з 28 ачкамі паднялося да чацвёртай пазіцыі.

Стужка навiн
0