00:06 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Беларуска Халадовіч заваявала золата на этапе Брыльянтавай лігі

Беларуска Халадовіч заваявала золата на этапе "Брыльянтавай лігі"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Прычым яна лідзіравала на працягу ўсіх спаборніцтваў, у выніку паказала адзін са сваіх лепшых вынікаў у сезоне.

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч стала пераможцай дзясятага этапу "Брыльянтавай лігі" ў Лондане, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Наша спартсменка заваявала золата, даслаўшы дзіду на 66 метраў і дзесяць сантыметраў падчас сваёй лепшай спробы. Прычым яна лідзіравала на працягу ўсіх спаборніцтваў.

Дарэчы, гэта адзін з лепшых вынікаў сезона для беларускай лёгкаатлеткі. Яна таксама выступала ў Мінску на II Еўрапейскіх гульнях і тады таксама стала чэмпіёнкай.

Срэбра лонданскага этапу "Брыльянтавай лігі" дасталося аўстралійцы Келсо-Лі Барбер, чый вынік - 65 метраў 85 сантыметраў, бронзавую ўзнагароду заваявала Крысцін Хуссонг з Германіі - 65 метраў 73 сантыметры.

Галоўныя тэмы