Арына Сабаленка апярэдзіла Серэну Уільямс у рэйтынгу WTA

© AP / Michel EulerБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кітаянка Чжэн Сайсай, якой саступіла беларуска ў фінале турніру ў Сан-Хасэ, у топе паднялася ўверх, пасунуўшы Вікторыю Азаранка.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Беларуска Арына Сабаленка паднялася на адзін радок уверх у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, абноўленая версія спісу лепшых спартсменак у свеце тэніса апублікаваная на сайце WTA ў панядзелак.

У топ-10 адбылося толькі адно змяненне - Сабаленка абмянялася пазыцыямі з амерыканкай Серэнай Уільямс, і зараз з 3565 ачкамі займае дзявяты радок у рэйтынгу.

Напярэдадні беларуска саступіла ў фінале турніру ў Сан-Хасэ кітаянцы Чжэн Сайсай. 25-гадовая прадстаўніца Паднябеснай дзякуючы перамозе займае цяпер 38-ы радок.

Лідзіруе ў рэйтынгу WTA аўстралійка Эшлі Барці (6605 ачкоў), другая - японка Наомі Осака (6228), трэцяе месца - у спартсменкі з Чэхіі Караліны Плішкавай.

Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу знаходзіцца на 39-м месцы - яе ссунула на адну пазіцыю кітаянка Сайсай. Аляксандра Сасновіч - 46-я, Вера Лапко страціла адразу 14 пазіцый і знаходзіцца на 135-м месцы.

Стужка навiн
0