11:52 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Стадыён Дынама

Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Мінску ў 2021 годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
310

Разам з беларускай зборнай на турніры пазмагаюцца дзевяць каманд, дзве горшыя па выніках спаборніцтваў пакінуць Суперлігу.

МІНСК, 13 жні - Sputnik. Мінск прыме камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2021 годзе, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

"У 2021 годзе беларуская сталіца зноў прыме буйны лёгкаатлетычны івэнт. Турніраў падобнага ўзроўню ў краіне яшчэ не было: на стадыёне "Дынама" пройдзе паўнавартасны камандны чэмпіянат Еўропы ў мацнейшым дывізіёне - Суперлізе!" - распавялі ў БФЛА.

Кіраўнік БФЛА Вадзім Дзевятоўскі патлумачыў выбар беларускай сталіцы тым, што Мінск добра справіўся з арганізацыяй папярэдніх спаборніцтваў, а таксама аўтарытэтам федэрацыі на міжнародным узроўні.

"Гэта - велізарная перамога для нас. Мы актыўна прасоўваем нашу краіну на спартыўнай арэне. У наступным годзе тут упершыню пройдзе турнір пад эгідай ІААФ - камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе. Цяпер у календары з'явіўся і яшчэ адзін буйны турнір", - сказаў Дзевятоўскі.

Нагадаем, 9-10 верасня Мінск прыме лёгкаатлетычны матч ЗША - Еўропа. Спаборніцтвы пройдуць на сталічным стадыёне "Дынама". Чакаецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля 350 атлетаў. У зборную Еўропы ўвайшлі дзесяць беларускіх спартсменаў.

Тэги:
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Лёгкая атлетыка, Вадзім Дзевятоўскі, Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы