Дзесяць беларусаў увайшлі ў каманду Еўропы на лёгкаатлетычны матч супраць ЗША

© AFP 2024 / ANDREJ ISAKOVICБеларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман
Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік БФЛА Вадзім Дзевятоўскі ўпэўнены, што беларускія атлеты не будуць статыстамі на турніры і змогуць пазмагацца за высокія ўзнагароды.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Дзесяць беларускіх спартсменаў увайшлі ў склад каманды Еўропы на лёгкаатлетычны матч супраць ЗША, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

Мінскі стадыён "Дынама" 9-10 верасня прыме лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. Удзел у турніры, як чакаецца, прымуць каля 350 атлетаў. У праграме спаборніцтваў - больш за 20 дысцыплін.

Стадыён Дынама - Sputnik Беларусь
Камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Мінску ў 2021 годзе

"Упэўнены, еўрапейская каманда на гістарычным матчы з ЗША будзе прадстаўлена наймацнейшымі атлетамі. Адзначу, што дзесяць беларускіх спартсменаў (двое мужчын і восем жанчын) увайшлі ў склад", - заявіў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свэн-Арнэ Хансэн.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі агучыў склад беларускай каманды (восем дзяўчат і двое мужчын): Максім Недасекаў і Дзмітрый Набокаў (скачкі ў вышыню), Таццяна Халадовіч (кіданне дзіды), Анастасія Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню), Карына Таранда (скачкі ў вышыню), Ганна Малышчык (кіданне молата), Ірына Жук (скачкі з шастом), Дар'я Барысевіч (бег на 1500 м), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра), Эльвіра Герман (бег на 100 з бар'ерамі).

"Той факт, што замест шасці беларускіх атлетаў, якія гарантавана будуць выступаць у камандзе Еўропы, нам пайшлі насустрач і дазволілі выставіць дзесяць - гэта, вядома, менавіта паказчык даверу нашай Нацыянальнай камандзе", - сказаў Дзевятоўскі.

Паводле яго слоў, з дзесяці беларусаў, якія прымуць удзел у матчы, шэсць займаюць першыя пазіцыі ў Еўропе. "Таму, я ўпэўнены, яны не будуць статыстамі, а мы станем сведкамі вельмі годных вынікаў", - дадаў кіраўнік БФЛА.

З-за траўмаў у склад еўрапейскай зборнай не патрапілі бягуха Аліна Талай і кідальнік молата Іван Ціхан. Бягуха Марына Арзамасава, якая нядаўна стала мамай у другі раз, таксама прапусціць турнір.

Таксама ў склад каманды Еўропы ўвайшлі скакуха з Расіі Марыя Ласіцкенэ, турэцкі бягун Раміль Гуліеў, паляк Пётр Лісэк (скачкі з шастом), грачанка Кацярына Стэфанідзі (скачкі з шастом).

Канчатковы склад еўрапейскай зборнай будзе вядомы да канца тыдня.

Стужка навiн
0