09:38 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Тэнісіст Ілля Івашка

US Open 2019: беларусы Івашка і Герасімаў прабіліся ў асноўную сетку

© REUTERS / Eric Bolte
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
510

У жаночым адзіночным разрадзе US Open выступяць тры беларускі, воляй жэрабя ўжо ў першым раўндзе сутыкнуцца Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

МІНСК, 24 жні - Sputnik. Беларусы Ілля Івашка і Ягор Герасімаў пераадолелі адборачны раўнд Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе і патрапілі ў асноўную сетку спаборніцтва.

Нагадаем, што, каб трапіць на US Open ўдзельнікам кваліфікацыі трэба было выйграць па тры матчы. У сваім апошнім адборачным паядынку Герасімаў (129-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамог чэшскага тэнісіста Лукаша Росола (150) - 6:2, 6:7, 7:6. У першым крузе асноўнай сеткі US Open наш спартсмен пазмагаецца з Лойдам Харысам з ПАР, які займае 99-ы радок у рэйтынгу.

Тым часам Ілля Івашка (143-ы ў рэйтынгу) у вырашальным адборачным матчы аказаўся мацнейшым за прадстаўніка Польшчы Каміля Майхжака (94-ы нумар рэйтынгу) - 6:1, 7:5.

На старце асноўнай сеткі супернікам беларуса стане аўстраліец Танасэ Кокінакіс (203).

У жаночым адзіночным разрадзе US Open выступяць тры беларускі. Воляй жэрабя ўжо ў першым раўндзе сутыкнуцца Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Аляксандра Сасновіч у матчы 1/64 фіналу будзе супрацьстаяць амерыканцы Джэніфер Брэдзі.

Адзначым, што Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе - гэта апошні ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема". У гэтым годзе яго прызавы фонд павялічаны да рэкорднай адзнакі, ён перавысіў 57 мільёнаў долараў ЗША. Завершацца спаборніцтвы 8 верасня.

Тэги:
Ілля Івашка, Ягор Герасімаў, Тэніс, ЗША

Галоўныя тэмы