03:29 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Напярэдадні US Open Сабаленка вылецела з дзясяткі наймацнейшых тэнісістак планеты

Напярэдадні US Open Сабаленка вылецела з дзясяткі наймацнейшых тэнісістак планеты

© REUTERS / Aaron Doster
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі за 26 жніўня, апублікаваным на яе афіцыйным сайце, беларуская тэнісістка займае 13-е месца.

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Арына Сабаленка больш не ўваходзіць у дзясятку наймацнейшых тэнісістак планеты па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

На сайце гэтай арганізацыі з'явіўся абноўлены рэйтынг за 26 жніўня. У ім Сабаленка апусцілася з 9-й на 13-ю пазіцыю.

Першыя восем пазіцый рэйтынгу не змяніліся: лідзіруе японка Наомі Осака, следам ідуць аўстралійка Эшлі Барці, чэшка Караліна Плішкава, румынка Сімона Халеп, украінка Эліна Світоліна, чэшка Петра Квітава, Кікі Бёртанс з Нідэрландаў і Серэна Уільямс з ЗША. З дзясятай на дзявятую пазіцыю паднялася амерыканка Мэдысан Кіз, з 11-й на 10-ю - яе суайчынніца Слоан Стывенс.

Вікторыя Азаранка захавала 41-е месца, Аляксандра Сасновіч апусцілася на адну пазіцыю ніжэй і займае 46-ы радок рэйтынгу. Вера Лапко, якая аб'явіла аб перапынку ў кар'еры, апусцілася на 143-ю пазіцыю, а вось Вольга Гаварцова, наадварот, паднялася на радок вышэй - у новым рэйтынгу ў яе 184-е месца.

Нагадаем, у панядзелак у Нью-Ёрку стартуюць матчы асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату ЗША. У турніры бяруць удзел тры беларускі: Азаранка, Сасновіч і Сабаленка. Прычым Азаранка і Сабаленка згуляюць адна з адной у матчы першага круга.

Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы