03:02 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Дынама-Мінск

Мінскае "Дынама" не здолела перапыніць серыю паражэнняў

© Photo : ХК "Динамо-Минск"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Завяршальны матч Кубка ЛЖД беларуская хакейная каманда правяла супраць яраслаўскага "Лакаматыва", якому прайграла з лікам 3:5.

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Мінскае "Дынама" не здолела перапыніць серыю паражэнняў - дзявяты пройгрыш запар дружына запісала на свой рахунак у Рызе.

У матчы Кубка ЛЖД, які прайшоў у нядзелю, "Дынама" прайграла яраслаўскаму "Лакаматыву" з лікам 3:5.

Першы перыяд скончыўся з лікам 2:0 на карысць яраслаўскага калектыву, аднак пасля другога ў сэрцах заўзятараў зацеплілася надзея: калі каманды сыходзілі на перапынак каманды, на табло значылася 3:2 на карысць беларусаў.

Аднак у трэцім перыядзе "Лакаматыў" аформіў яшчэ тры галы - апошнюю шайбу Каюмаў закінуў на 60-й хвіліне, выніковы лік на табло: 5:3 на карысць расійскага калектыву.

Нагадаем, у новым сезоне КХЛ "бела-сінія" стартуюць хатнім матчам супраць ніжнекамскага "Нафтахіміка" 2 верасня.

Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)

Галоўныя тэмы