07:55 23 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Лукашэнка сустрэўся з арганізатарамі мачта Еўропа - ЗША

Лукашэнка сустрэўся з арганізатарамі мачта Еўропа - ЗША

© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў кіраўнікам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый і Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі за рашэнне праводзіць матч у Мінску

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кіраўнікам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) Себасцьяну Коэ і Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (ЕЛА) Свену Арнэ Хансену за рашэнне праводзіць матч Еўропа - ЗША ў Мінску.

"Вы перасягнулі праз розныя забабоны, якія былі ў дачыненні да Беларусі", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Па словах прэзідэнта, для Беларусі вялікі гонар прымаць гэты матч. Пра гэта Лукашэнка казаў, прымаючы спартыўных функцыянераў у Мінску.

У Міжнародную асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый, якая з'яўляецца сусветнай кіруючай арганізацыяй у лёгкай атлетыцы, уваходзяць 214 краін. Членамі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з'яўляецца 51 краіна.

Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША ўрачыста адкрыецца ў панядзелак на стадыёне "Дынама" ў Мінску, спаборніцтвы пройдуць на працягу двух дзён 9 і 10 верасня.

Спартсмены выступяць у 20 відах праграмы. У кожным відзе праграмы выступяць па 8 атлетаў - па чатыры спартсмены з Еўропы і ЗША. Чэмпіёны ў сваіх дысцыплінах атрымаюць па 7 тысяч еўра прызавых, сярэбраныя і бронзавыя медалісты - па 5 і па 4 тысячы еўра адпаведна.

Тэги:
Лёгкая атлетыка, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы