01:01 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Сцяг ЗША

Лукашэнка паабяцаў зрабіць Мінск сталіцай ЗША

© Sputnik
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Беларускі лідар лічыць, што ў выпадку правядзення матчу ў Мінску, яго зможа наведаць Дональд Трамп.

МІНСК, 10 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у 2021 годзе зрабіць Мінск на час сталіцай ЗША.

Лукашэнка сустрэўся з арганізатарамі мачта Еўропа - ЗША
© Photo : пресс-служба президента Беларуси

У панядзелак кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу паміж камандамі Еўропы і ЗША.

Матч урачыста адкрыўся 9 верасня на стадыёне "Дынама" ў Мінску. У 20 відах праграмы выступяць па восем атлетаў - па чатыры спартсмены з Еўропы і ЗША. Цырымонію адкрыцця на стадыёне "Дынама" наведаў кіраўнік дзяржавы, які выступіў з кароткай прамовай.

Ён адзначыў, што такі ж матч павінен адбыцца ў 2021 годзе ў ЗША - Амерыка павінна прыняць яго пасля Еўропы. Але ў тым жа годзе ў Штатах адбудзецца чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, таму ЗША не могуць арганізаваць дадзеныя спаборніцтвы.

Лукашэнка прапанаваў правесці дадзены матч зноў у Мінску і паабяцаў, што праз два гады Беларусь зробіць усё на больш высокім узроўні.

"Я абяцаю вам, што праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі. Удакладняю, каб не западозрылі ў нядобрым, як быццам мы Амерыку хочам далучыць. На гэтыя дні, калі вы нам даверыце, Мінск стане сталіцай ЗША, таму што ЗША павінны праводзіць гэты матч", - пажартаваў прэзідэнт.

Ён таксама запэўніў, што ў дадзеным пытанні дамовіцца з Дональдам Трампам. "У 2020-м годзе ён пераможа на выбарах. І, я думаю, з'явіцца тут на гэтым стадыёне", - сказаў Лукашэнка.

Тэги:
ЗША, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы