02:51 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Юлія Леўчанка

Лёгкая атлетыка: Еўропа перамагла ЗША ў Мінску

© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Каманда Еўропы, у якую ўваходзілі і 14 лёгкаатлетаў з Беларусі, больш чым на 100 балаў абыйшла каманду з ЗША.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Зборная Еўропы перамагла каманду ЗША ў лёгкаатлетычным матчы ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Мінск упершыню ў гісторыі прымаў лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. Амаль 350 спартсменаў са Старога і Новага свету спаборнічалі ў 37 дысцыплінах. Sputnik вёў тэкставыя анлайн-трансляцыі першага і другога дней.

Па выніках двух спаборніцкіх дзён зборная Еўропы, у складзе якой выступалі 14 беларускіх лёгкаатлетаў, набрала амаль 700 ачкоў і абыйшла каманду ЗША больш, чым на 100 ачкоў.

Беларусы ўнеслі свой уклад у перамогу еўрапейскай каманды. Так, напярэдадні Максім Недасекаўд выйграў спаборніцтвы па скачках у вышыню. Беларусы ў скарбонку зборнай Еўропы прынеслі ў другі дзень спаборніцтваў 38 ачкоў (у першы - 25).

У кіданні молата Ганна Малышчык зарабіла 7 ачкоў, у бегу на 100 метраў з бар'ерамі Віталь Парахонька - 3 ачкі, Дар'я Барысевіч у бегу на 1,5 кіламетра - 3 ачкі, Карына Дзямідзік у скачках у вышыню - 3 ачкі, Анастасія Мірончык-Іванова ў скачках у даўжыню - 9 ачкоў, Крысціна Ціманоўская у бегу на 200 метраў - 3 ачкі, Эльвін Герман у бегу на 100 метраў з бар'ерамі - 6 ачкоў, Алёна Дубіцкая ў штурханні ядра - 4 ачкі.

Тэги:
Беларусь, Мінск, Лёгкая атлетыка

Галоўныя тэмы