МІНСК, 13 вер - Sputnik. Праслаўленая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава паведаміла, што ёй не паступала прапаноў удзельнічаць у развіцці біятлона ў Беларусі.
У чацвер стала вядома, што спартсменка і яе муж - нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален будуць рыхтаваць біятланістаў Кітая да Алімпіяды, якая пройдзе ў 2022 годзе ў Пекіне.
"Не паступала прапановы ад Беларускай федэрацыі біятлона. Вядома, я паставілася б з усёй сур'ёзнасцю, але такіх размоў не было", - сказала Домрачава ў эфіры тэлеканала АНТ.
Экс-спартсменка дадала, што з беларускай камандай сёння працуе дастатковая колькасць спецыялістаў.
"Я думаю, што кіраўніцтва федэрацыі трымае ўсё пад кантролем", - падкрэсліла яна.
Згодна з кантрактам, які муж і жонка заключылі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая, Б'ёрндален атрымае пасаду галоўнага трэнера зборнай, а Домрачава зоймецца падрыхтоўкай жаночай каманды.
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален завяршылі спартыўную кар'еру ў мінулым годзе. Беларуская спартсменка паведаміла, што збіраецца адпачыць.