00:14 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Беларуска Ніна Савіна

Беларуска Ніна Савіна стала чэмпіёнкай Мінскага паўмарафону-2019

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Першым сярод мужчын з галоўнай дыстанцыяй Мінскага паўмарафон справіўся спартсмен з Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі.

МІНСК, 15 вер - Sputnik. Пераможцам асноўнага забегу на 21 кіламетр стаў прадстаўнік Эрытрэі Берхан Хідру Афеверкі, другім стаў украінец Мікалай Юхімчук, трэцяе месца - кеніец Давід Кіптуі Тарус.

Финиш победителя Минского полумарафона-2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Фініш пераможцы Мінскага паўмарафону-2019
Объятия на финише
© Sputnik / Виктор Толочко
Абдымкі на фінішы

Лепшай сярод жанчын стала беларуская ўдзельніца Ніна Савіна. Для беларускі, якая ўжо некалькі гадоў удзельнічае ў спаборніцтве, гэтая перамога стала першай. Акрамя таго, яна ўстанавіла рэкорд Мінскага паўмарафону.

"Я вельмі шчаслівая, што перамагла, тым больш упершыню за столькі гадоў. Я ўстанавіла свой асабісты рэкорд на такой трасе. Яна адна з самых складаных. Гэта пастаянныя пад'ёмы, вельмі крутыя. Я б сказала, вельмі сілавая траса. Трываць і яшчэ раз трываць", - сказала пасля фінішу пераможца.

Яна таксама падзялілася сакрэтам, што самы лепшы сняданак перад стартам - аўсяная каша.

Теплый прием белоруски на финише
© Sputnik / Виктор Толочко
Цёплы прыём беларускі на фінішы

Чэмпіёнка Мінскага паўмарафону-2019 пажадала ўдачы ўсім аматарам бегу, якім яшчэ толькі трэба будзе фінішаваць.

"Я жадаю ім добрага настрою, надвор'е для старту вельмі добрае, хай усміхаюцца і ставяць свае асабістыя рэкорды", - сказала Савіна.

Тэги:
Беларусь, Мінск, Мінскі паўмарафон

Галоўныя тэмы