02:56 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Беларускі спартсмен Кірыл Грышчанка

Пераможцу Еўрапейскіх гульняў адхілілі ад спаборніцтваў з-за допінг-скандалу

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Беларускі спартсмен Кірыл Грышчанка падазраецца ва ўжыванні забароненых прэпаратаў, у сувязі з чым пачата разбіральніцтва на міжнародным узроўні.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Беларускі спартсмен Кірыл Грышчанка часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах, паведаміў Sputnik прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч.

Барэц грэка-рымскага стылю падазраецца ва ўжываньні забароненых прэпаратаў. З гэтай нагоды пачалі разбіральніцтва на міжнародным узроўні.

"На перыяд разбору ён адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах. Гэта рашэнне было нашага трэнерскага складу. Не паехаў, таму што праводзіцца разбіральніцтва. Міжнародныя структуры праводзяць разбіральніцтва", - удакладніў Несцяровіч.

Падрабязнасці здарэння ў Мінспорта не паведамляюць і просяць дачакацца заканчэння расследавання.

"Пакуль трымаем паўзу, чакаем, калі гэта ўсё завершыцца. Паколькі ў гісторыі былі неаднаразова выпадкі, калі першапачаткова з'яўлялася інфармацыя, што абвінавачаны ва ўжыванні, потым праводзілася разбіральніцтва, аказвалася, што гэта не так", - сказаў на заканчэнне прэс-сакратар ведамства.

Раней старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Багданёнак заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5", што ў трэнерскім штабе перакананыя, што спартсмена падставілі, паколькі прэпарат выйшаў з ужывання.

З-за разглядаў Грышчанка прапускае чэмпіянат свету па барацьбе, які працягнецца да 22 верасня ў Нур-Султане.

Кірыл Грышчанка заваяваў залаты медаль на Еўрапейскіх гульнях у Мінску. Ён выступае ў катэгорыі да 130 кілаграмаў.

Тэги:
Беларусь, Допінг

Галоўныя тэмы