01:17 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Маскоты Алімпійскіх гульняў 2022 паказалі ў Пекіне

Панда ў касцюме з лёду стала талісманам Алімпіяды-2022

© REUTERS / JASON LEE
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

Казачны персанаж з залатым сэрцам любіць усе віды спорту і гатовы падзяліцца сапраўдным духам Алімпіяды з усім светам.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне прадставіў талісман галоўных стартаў чатырохгоддзя, паведамляецца ў Twitter-акаўнце аргкамітэта спаборніцтваў.

Зімовыя Гульні-2022 пройдуць у Пекіне з 4 по 20 лютага 2022 года.

Один из маскотов Олимпиады 2022 - панда Bing Dwen Dwen
© REUTERS / JASON LEE
Адзін з маскотаў Алімпіяды 2022 - панда "Bing Dwen Dwen"

"Бін Двэнь Двэнь (Bing Dwen Dwen) - афіцыйны талісман зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года", - гаворыцца ў заяве прэс-службы.

​Панда з сэрцам з золата носіць ледзяны касцюм і любіць усе віды спорту. "Гэтая панда гатова падзяліцца сапраўдным духам Алімпійскіх гульняў з усім светам", - адзначылі ў аргкамітэце.

​Маскотам Паралімпійскіх гульняў стаў Шуэй Рон Рон (Shuey Rhon Rhon) - дзіця-ліхтарык.

Тэги:
Японія, Алімпійскія гульні

Галоўныя тэмы