Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру ў кітайскім Ухані

© AFP 2024 / MATTHEW STOCKMANБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У паўфінальным матчы беларуска сустрэнецца на корце з першай ракеткай свету - аўстралійкай Эшлі Барці.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка здолела выйсці ў паўфінал турніру ў кітайскім Ухань, паведамляе Sputnik.

У чвэрцьфінале тэніснага турніру беларуска абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну. Сабаленка добра выступіла ў першым сэце, правалілася ў другім, але ў трэцім ўсё ж здолела ўзяць сябе ў рукі і выйграць. Матч доўжыўся 1 гадзіну 42 хвіліны і завяршыўся з лікам 6:3, 1:6, 6:1.

У паўфінале Сабаленка сустрэнецца на корце з першай ракеткай свету - аўстралійкай Эшлі Барці. Матч пройдзе ў суботу. У мінулым годзе спартсменкі таксама сустрэліся ў паўфінале турніру, і тады беларуская тэнісістка аказалася мацнейшай, а пасля і зусім стала чэмпіёнкай, абыграўшы ў фінале эстонку Анэт Кантавейт.

Сабаленка таксама працягвае выступ у парным разрадзе турніру ў Ухань. У пары з бельгійкай Элізы Мертэнс яна згуляе з амерыкана-французскім дуэтам Бетані Матэк-Сандс і Каралін Гарсія.

Адкрыты чэмпіянат Уханя па тэнісе з 2014 года ўваходзіць у катэгорыю "Прэм'ер". Прызавы фонд турніру складае 2 мільёны 746 тысяч долараў.

Стужка навiн
0