Сабаленка выйграла малы выніковы турнір

© Photo : Facebook / Dongfeng Motor Wuhan OpenСабаленка выйграла малы выніковы турнір
Сабаленка выйграла малы выніковы турнір - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У фінальным паядынку турніру, які праходзіў у кітайскім Чжухае, беларуская тэнісістка абыграла галандку Кікі Бертэнс.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Арына Сабаленка атрымала перамогу ў малым выніковым турніры, які праходзіў у кітайскім Чжухае.

Сабаленка палепшыла сваю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу - Sputnik Беларусь
Сабаленка палепшыла сваю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу

У фінальным паядынку яна адолела галандскую спартсменку Кікі Бертэнс, якая займае 10-ы радок сусветнага рэйтынгу, - 6:4, 6:2.

Гэты турнір Сабаленка выйграла ўпершыню за сваю кар'еру, на групавой стадыі яна перамагла грачанку Марыю Сакара (22-ы нумар рэйтынгу WTA) і бельгійку Эліз Мертэнса (18), а ў паўфінале адолела чэшку Караліну Мухаву (26).

Прызавы фонд гэтага турніру складае 2 419 844 долары, пераможцы дастаецца 600 тысяч.

Нагадаем, у бягучым рэйтынгу WTA Арына Сабаленка займае 14-ю пазіцыю.

Стужка навiн
0