01:50 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Хакейная каманда прэзідэнта разграміла зборную Віцебшчыны

Хакейная каманда прэзідэнта разграміла зборную Віцебшчыны

© Sputnik / Александр Вильф
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Кіраўнік дзяржавы ў матчы ў Віцебску не ўдзельнічаў, у гэтыя выхадныя Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у ААЭ.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з разгромным лікам абыграла зборную Віцебскай вобласці ў рамках XIII Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Сустрэча другога тура прайшла сёння ў Лядовым палацы ў Віцебску. Госці былі мацнейшыя - 14:4 (3:0, 5:4, 6:0).

Сам прэзідэнт удзел ў матчы не прымаў. У гэтыя дні Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у ААЭ.

Пасля двух тураў каманда Лукашэнкі займае першае месца ў табліцы, набраўшы чатыры ачкі. Пры гэтым у дзвюх сустрэчах хакеісты закінулі 20 шайбаў і прапусцілі ўсяго шэсць.

Наступны матч прэзідэнцкая лядовая дружына правядзе 14 снежня ў Мінску супраць зборнай Гродзенскай вобласці.

Хакейная каманда Лукашэнкі дзесяць разоў перамагала ў спаборніцтвах сярод аматарскіх каманд. Па адной перамозе ў турніры ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы