Мінскае "Дынама" паўтарыла "рэкорд Дуайера" - 11 паражэнняў запар

© Photo : ХК "Динамо" МинскМінскае "Дынама" прайграла "Салавату Юлаеву"
Мінскае Дынама прайграла Салавату Юлаеву - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо пасля першага перыяду мінчане прапусцілі ад "Салавата" чатыры шайбы, а пасля шасці прапушчаных шайбаў у гульню замест Юноса Энрота ўступіў Мікіта Талапіла.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі 11-е паражэнне запар у КХЛ, паведамляе Sputnik.

У нядзелю, 3 лістапада, ва Уфе адбыўся матч чарговы выязной серыі "зуброў" - гулялі супраць мясцовага "Салавата Юлаева". Гаспадары цалкам знішчылі гасцей - 9:1 (4:0, 3:1, 2:0). У складзе пераможцаў адзначыліся Мікіта Лямеш (13-я і 47-я хвіліны), Аляксандр Кадзейкін (13-я і 51-я), Уладзімір Жаркоў (16-я), Захар Арзамасцаў (19-я), Лінус Умарк (22- я), Тэму Хартыкайнен (28-я), Дзмітрый Кугрышаў (37-я). У мінчан - Уладзіслаў Яроменка (36-я).

Гэта паражэнне стала самым буйным не толькі ў гэтым сезоне, але і ў гісторыі мінскіх "дынамаўцаў": да гэтага "зубры" ў 2016-м прайгралі на выездзе "Авангарду" - 1:8. А дзевяць шайбаў каманда прапускала таксама тры гады таму, праўда, ад "Віцязя", але тады сталічная каманда прымудрылася закінуць тры шайбы. Дарэчы, трэніраваў мінчан тады таксама Вудкрафт.

Мінчане паўтарылі "рэкорд" мінулага сезону: роўна год назад серыя паражэнняў "бела-сініх", якім кіраваў Гордзі Дуйаер, таксама налічвала 11 матчаў запар. Неўзабаве пасля гэтага кіраўніцтва клуба прыняло рашэнне расстацца з Дуайерам.

Пасля 24 матчаў мінчане займаюць 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі, набраўшы 18 балаў.

Зараз у КХЛ надыходзіць міжнародная паўза, пасля якой "зубры" вернуцца на "Мінск-Арэну". Першы матч хатняй серыі - 12 лістапада супраць ніжагародскага "Тарпеда".

Стужка навiн
0