Арына Сабаленка распавяла пра заручыны

© AP / Sarah StierАрына Сабаленка распавяла пра заручыны
Арына Сабаленка распавяла пра заручыны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка прызналася, што збіраецца замуж, аднак асобу свайго выбранніка не раскрыла, паведаміўшы толькі пра тое, што ён не беларус.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абвясціла аб сваіх заручынах у шоу "Макаёнка 9" тэлеканала "Беларусь 1".

Сабаленка паднялася на тры радкі ў сусветным рэйтынгу - Sputnik Беларусь
Сабаленка паднялася на тры радкі ў сусветным рэйтынгу

На безыменным пальцы спартсменкі нядаўна з'явілася кальцо, на што звярнулі ўвагу яе фанаты. Сабаленка прызналася, што яна заручана, але падкрэсліла, што не хоча каменціраваць свой новы статус нявесты.

"Гэта проста змовіны, гэта значыць, як бы, вяселля не будзе, нічога такога не будзе. Проста заручана. Я, на самай справе, такі чалавек, я крышку супраць вяселляў, усіх гэтых мерапрыемстваў", - падкрэсліла яна.
Тэнісістка таксама адмовілася раскрыць, хто стаў яе выбраннікам, аднак адразу заявіла, што гэта не яе трэнер Дзмітрый Турсунаў. Акрамя таго, Арына Сабаленка прызналася, што яе жаніх не з Беларусі, а з блізкага замежжа.

Спартсменка са смехам прызналася, што яе нельга назваць сямейным чалавекам.

"Я таму замуж не выходжу, я вельмі дрэнная жонка", - заявіла яна.

У тэнісісткі назіраюцца поспехі не толькі ў асабістым жыцці, але і ў кар'еры. У пачатку лістапада Арына Сабаленка паднялася на тры радкі ў сусветным рэйтынгу і стала 11-й ракеткай свету. Гэтаму паспрыяла яе перамога ў малым выніковым турніры ў кітайскім Чжухае.

Стужка навiн
0