22:07 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
МАК пракаменціраваў рэкамэндацыі WADA па Расіі

МАК пракаменціраваў рэкамэндацыі WADA па Расіі

© Sputnik / Антон Денисов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

У панядзелак камітэт WADA выступіў з жорсткімі рэкамендацыямі ў дачыненні да Расіі. Гаворка пра тое, каб пазбавіць расійскіх спартсменаў права выступаць пад сцягам сваёй краіны, а саму Расію права праводзіць буйныя спаборніцтвы, уключаючы ўжо запланаваныя.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў на сваім сайце афіцыйны каментар з нагоды рэкамендацый, вынесеных камітэтам па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).

У ім, у прыватнасці, сказана, што МАК вітае рэкамендацыю даць магчымасць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах чыстым спартсменам - "калі яны змогуць даказаць, што не маюць дачыненьня да невыканання Сусветнага антыдопінгавага кодэкса".

"Дадзеная маніпуляцыя - гэта атака на надзейнасць ўсяго спорту, гэта шкода спартыўнаму руху па ўсім свеце", - сказана ў паведамленні, пры гэтым падкрэсліваецца, што камітэт падтрымае "самыя жорсткія санкцыі" ў адносінах да тых, хто адказны за гэты інцыдэнт.

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да WADA "зрабіць далейшая дзеянні", гаворка ідзе пра тое, каб перадаць у Савет Еўропы і ЮНЕСКА існуючыя файлы.

Пры гэтым адзначаецца, што няма доказаў датычнасці Алімпійскага камітэта Расіі і асобных прадстаўнікоў спартыўнага руху ў РФ да маніпуляцый з допінг-пробамі.

"Мы адзначаем, што справаздача даказвае, што любое маніпуляванне дадзенымі маскоўскай лабараторыі з'яўляецца выключнай адказнасцю расійскіх уладаў. У той жа час адзначаем, што спартыўны рух не ўдзельнічаў ні ў адной з гэтых маніпуляцый, і ў справаздачы не паказваецца на якое-небудзь парушэнне з боку спартыўнага руху, у прыватнасці Расійскага алімпійскага камітэта і яго сяброў", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, МАК звяртаецца да расійскіх уладаў з запытам яшчэ раз даць неапрацаваныя дадзеныя, якія тычацца гэтага выпадку. "Наяўнасць цалкам дакладных арыгінальных дадзеных дазволіць пераканацца, што будзе дасягнута справядлівасць, што вінаватыя будуць адпаведна пакараныя, а невінаватыя - цалкам абаронены", - тлумачаць свой запыт у МАК.

У панядзелак камітэт WADA выступіў з жорсткімі рэкамендацыямі ў дачыненні да Расіі. У прыватнасці, гаворка пра тое, каб пазбавіць расійскіх спартоўцаў права выступаць пад сцягам сваёй краіны, а саму Расію - права праводзіць буйныя спаборніцтвы, уключаючы ўжо запланаваныя.

Гэтыя рэкамендацыі будуць разгледжаны на спецыяльным пасяджэнні выканкама WADA 9 снежня.

Тэги:
Расія, WADA

Галоўныя тэмы