15:46 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Брастчане даказалі чэмпіёнскае званне: завяршыўся апошні матч сезона

Брастчане даказалі чэмпіёнскае званне: завяршыўся апошні матч сезона

© Photo : ФК "Динамо-Брест"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
310

Тры мячы ў вароты сталічнага клуба "Дынама-Мінск" забілі футбалісты з каманды "Дынама-Брэст", якая датэрмінова стала чэмпіёнам рэспублікі.

МІНСК, 1 сне - Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" трыумфальна завяршыў матч з мінскім "Дынама" з лікам 3:1.

Сталічнае "Дынама" - адзіная каманда, якая ў гэтым сезоне абыграла брастчан. Аднак калі ў мінулы раз брэсцкі клуб прайграў на ўласным полі, то на гэты раз здолеў абыграць суперніка "ў гасцях".

Лік адкрылі брастчане. На трыццаць восьмай хвіліне Міхаіл Гардзяйчук забіў гол у вароты мінчан. Праз дваццаць хвілін лік стаў роўным, Ягор Зубовіч адправіў мяч у вароты гасцей.

Але больш за брэсцкія вароты сталічнаму клубу не скарыліся. Аляксандр Наёк і Дзяніс Лапцеў забілі менчукам яшчэ па адным мячы, і паядынак скончыўся на карысць брастчан.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што канкурэнцыя ў сферы футбола павінна дапамагчы адраджэнню гэтага віду спорту ў Беларусі. "Дынама-Брэст" ён назваў валявой і канкурэнтнай камандай.

Тэги:
ФК "Дынама" (Брэст)

Галоўныя тэмы