01:14 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

У фінале спаборніцтваў, якія праходзілі ў Будапешце, падапечныя Міхаіла Захарава адолелі французскую зборную.

МІНСК, 15 сне - Sputnik. Беларуская зборная па хакеі выйграла Турнір шасці нацый.

У фінале спаборніцтваў, якія праходзілі ў Будапешце, беларусы сустракаліся з французскімі хакеістамі, якіх у выніку і абыгралі з мінімальнай перавагай - 3:2. Андрэй Касціцын аформіў дубль, яшчэ адну шайбу забіў Арцём Дзямкоў.

Раней на гэтым турніры беларусы перамаглі Украіну - 4:1 (гэты матч не быў дагуляны, аднак перамогу беларусам залічылі) і Паўднёвую Карэю (6:5).

Другое месца - у французаў, бронза дасталася Паўднёвай Карэі.

Гэта другая перамога зборнай у таварыскіх турнірах у гэтым сезоне.

Тэги:
Беларусь, Хакей

Галоўныя тэмы