Сасновіч прайграла ў першым крузе турніру ў Адэлаідзе

© AP / Aaron FavilaБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка ў 1/16 фіналу не змагла адолець амерыканку Даніэль Колінз і вылецела з турніру ў адзіночным разрадзе.

МІНСК, 13 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе асноўнай сеткі турніру катэгорыі "Прэм'ер" у аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе Sputnik.

Тэнісістка ў 1/16 фіналу сустрэлася на корце з амерыканкай Даніэль Колінз. Сасновіч не змагла адолець саперніцу і прайграла ў двух сэтах з лікам 6:3, 6:2. Матч доўжыўся 1 гадзіну 32 хвіліны. У выніку беларуска завяршыла сваё выступленне на турніры ў адзіночным разрадзе.

Пры гэтым Аляксандра Сасновіч працягне выступаць у Адэлаідзе ў парным разрадзе. У дуэце з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч у першым крузе турніру беларуская спартсменка згуляе супраць амерыканак Сафіі Кенін і Бетані Матэк-Сандс.

Міжнародны тэнісны турнір у Адэлаідзе праходзіць у гэтым годзе з 12 па 18 студзеня. Прызавы фонд турніру складае 895 тысяч долараў.

Стужка навiн
0