18:53 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Тройка лідараў па выніках этапу складаецца з двух расійскіх экіпажаў і Praga чэшскага гоншчыка Алеша Лопрайса.

МІНСК, 13 сту - Sputnik. Няўдалым выдаўся восьмы этап ралі-рэйду "Дакар" для экіпажа Сяргея Вязовіча - беларусы прыехалі на фініш толькі шостымі, перадае Sputnik.

Этап выйграў Андрэй Каргін з "КАМАЗ-МАЙСТАР", другім фінішаваў яго сакаманднік Антон Шыбалаў, трэцяе месца - у чэха Алеша Лопрайса на капотным грузавіку Praga. Чацвёртым этап скончыў Эдуард Нікалаеў - дзейсныя чэмпіёны пасля паломкі рухавіка выкарыстоўвалі "джокер" і выступаюць цяпер у асобным заліку.

У выніковым заліку грузавікоў лідзіруюць Каргін і Шыбалаў, трэцяе месца захаваў за сабой Вязовіч, адставанне ад першага месца - адна гадзіна і пяць хвілін. Лопрайс, які знаходзіцца на чацвёртым месцы ў "абсалюце", прайграе Вязовічу амаль гадзіну. Аляксей Вішнеўскі захаваў за сабой восьмы радок у агульным заліку, Аляксандр Васілеўскі - 11-ы.

У пазадарожнікаў тройка лідараў ранейшая - Карлас Сайнс, Нассер Аль-Атийя і Стэфан Петэрансель. Фернанда Алонса стварыў чарговую сенсацыю, фінішаваўшы другім, але выніковае месца ў яго пакуль 13-е. Пазіцыі ў заліку матацыклістаў і квадрацыклістаў не змяніўся - гоншчыкі не стартавалі ў памяць аб загінуўшым на сёмым этапе партугальцы Паула Гансалвешу. У заліку багі на першым месцы па-ранейшаму амерыканец Кейсі Кары, другі - чыліец Фернанда Кантарда, на трэцім месцы - расіянін Сяргей Каракін.

Дзявяты этап ралі-рэйду пройдзе паміж гарадамі Вадзі-эль-Давасір і Харадж. Арганізатары адзначаюць, што 410-кіламетровы спецучастак пракладзены па цяжкім бездаражы.

Тэги:
Сяргей Вязовіч, "Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"

Галоўныя тэмы