16:28 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
510

Беларускія тэнісісты, якія выступаюць на Мельбурне ў адзіночным разрадзе, здолелі абыграць сваіх супернікаў па першым кваліфікацыйнага крузе, каб патрапіць у асноўную сетку, ім трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя раўнды.

МІНСК, 14 стуз - Sputnik. Беларускія тэнісісты Вольга Гаварцова і Ілля Івашка здолелі выйсці ў другі кваліфікацыйны раунд першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" ў аўстралійскім Мельбурне, паведамляе Sputnik.

У першым крузе кваліфікацыі ў жаночым адзіночным разрадзе Вольга Гаварцова змагла адолець прадстаўніцу Аўстраліі Эбі Майерс. Матч завяршыўся ў двух сэтах з выніковым лікам 7:5, 7:5. Дзяўчаты правялі на корце 1 гадзіну 45 хвілін. У другім кваліфікацыйным раўндзе беларуская тэнісістка згуляе з амерыканкай Каралін Долхайд.

Беларускі спартсмен Ілья Івашка, які выступае ў адзіночным разрадзе мужчынскага турніру Australian Open, таксама ў двух сэтах абыграў брытанскага тэнісіста Ліама Броўдзі. Гульня доўжылася 1 гадзіну 12 хвілін і завяршылася з лікам 6:3, 6:0. У наступным матчы беларусу трэба будзе сустрэцца на корце з пераможцам матчу паміж немцам Матсам Мараінгам і партугальцам Жааа Дамінгесам.

Нагадаем, каб Гаварцова і Івашка змаглі прайсці ў асноўную сетку турніру Australian Open, яны павінны атрымаць перамогу ў трох кваліфікацыйных раўндах.

У турніры ўдзельнічаюць і іншыя беларускія тэнісісты, аднак свае выступы яны пачнуць адразу ў асноўнай сетцы чэмпіянату. У Мельбурне выступіць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Ягор Герасімаў. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка не зможа згуляць на турніры з-за праблем у сям'і.

У гэтым годзе асноўны этап Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе пройдзе з 20 студзеня па 2 лютага. Агульны прызавы фонд турніру вышэй, чым у 2019 годзе, на 8,5 мільёнаў долараў - 71 мільён долараў.

Тэги:
Australian Open, Тэніс

Галоўныя тэмы