00:56 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.63
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.34
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Кожны падобны выпадак - гэта ўдар па іміджы дзяржавы на міжнароднай спартыўнай арэне, лічыць намеснік прэм'ер-міністра.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Неабходна забяспечыць стопрацэнтнае выключэнне ўжывання допінгу беларускімі спартсменамі. Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму праходзіць у Мінску ў чацвер.

"Кожны, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі спартсменаў, павінен разумець, што ўжыванне допінгу - гэта не толькі яго асабістая адказнасць. Кожны такі выпадак - удар па іміджы дзяржавы на міжнароднай спартыўнай арэне. І аднавіць яго вельмі складана", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Петрышэнка паставіў задачу ўзмацніць кантроль, асабістую адказнасць спартсменаў, трэнераў, кожнага члена каманды і забяспечыць 100%-е выключэнне ўжывання допінгу, "у тым ліку выпадковае".

Ён таксама адзначыў, што ў рэспубліцы створаны ўсе ўмовы для годнай падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў, цяпер слова за спартоўцамі: псіхолагам і трэнерам трэба данесці да іх, што яны павінны не проста пацвердзіць свой лепшы вынік, а перамагчы.

Тэги:
Міністэрства спорту і турызму РБ, Беларусь, Алімпійскія гульні

Галоўныя тэмы