03:59 27 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Першы ў гэтым сезоне трафей дазволіў беларусцы ўшчыльную наблізіцца да дзясяткі лепшых тэнісістак свету.

МІНСК, 2 сак - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ў абноўленай версіі чэмпіёнскай гонкі WTA паднялася на дзве пазіцыі і заняла 11 месца, набраўшы 3615 ачкоў.

Гэта стала магчымым дзякуючы нядаўняй перамогі на турніры ў Досе. У вырашальным матчы беларуская тэнісістка абыграла Петру Квітаву, якую і абыйшла ў новай версіі рэйтынгу. Дадзеная перамога стала для Арыны першай у бягучым сезоне.

На дадзены момант прамымі канкурэнтамі Сабаленка з'яўляюцца японка Наомі Осака (10 месца, 3625 ачкоў) і чэшка Петра Квітава (12, 3566).

Узначальваюць рэйтынг аўстралійка Эшлі Барці, румынка Сімона Халеп і чэшка Караліна Плішкава.

Акрамя Сабаленка, у першую сотню рэйтынгу з беларусак ўваходзіць Вікторыя Азаранка - у яе 56 месца. Вольга Гаварцова (142) і Вера Лапко (378) захавалі свае пазіцыі.

Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы