01:48 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Перамога на рэйтынгавым турніры ў Досе дапамагла беларусцы ўвайсці ў лік прэтэндэнтаў на ўзнагароду, але ў галасаванні заўзятараў яе абыйшла Сымона Халеп.

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Румынка Сімона Халеп прызнана лепшай тэнісісткай па выніках лютага 2020 года, паведамляе афіцыйны сайт WTA. На другім месцы размясцілася беларуска Арына Сабаленка, а замкнула тройку галандка Кікі Бертэнс.

За мінулы месяц Халеп выйграла турнір у Дубаі, дзе сярод іншых выбіла Сабаленка на стадыі ¼ фіналу. Што да беларускай спартсменкі, то ў лютым яна перамагла на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Досе.

Трох прэтэндэнтак на ўзнагароду выбралі эксперты жаночай тэніснай асацыяцыі, пасля чаго прайшло галасаванне заўзятараў на афіцыйным сайце арганізацыі. Аналагічны прыз у студзені 2020 гады атрымала амерыканка Сафія Кенін, якая выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

У намінацыі "Прарыў месяца" перамогу святкавала мексіканка Рэната Заразуа. На хатнім турніры ў Акапулька 22-гадовая тэнісістка сенсацыйна дайшла да паўфіналу, займаючы пры гэтым 270 месца ў сусветным рэйтынгу.

У бягучым рэйтынгу лепшых тэнісістак свету Арына Сабаленка займае 11 месца.

Тэги:
тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы