13:14 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
510

Будаўніцтва стадыёна плануецца пачаць ужо ў бліжэйшыя месяцы, завяршыць яго намечана ў 2023 годзе.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Да будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску плануецца прыступіць у другім квартале гэтага года, паведамляе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Telegram-канал Минск. Официально
© Photo : Telegram-канал Минск. Официально
Месца для новага стадыёна выбралі даўно: ён размесціцца на Партызанскім праспекце, непадалёк ад старога стадыёна "Трактар"

Месца для будаўніцтва гэтага будынка выбралі даўно, указ аб падрыхтоўцы пляцоўкі прэзідэнт Беларусі падпісаў яшчэ ў 2018 годзе. Новы стадыён размесціцца ля старога - "Трактара" і зойме месца друкарні "Чырвоная зорка". У фінансаванні гэтага дастаткова амбіцыйнага праекта прымае ўдзел кітайскі бок.

Национальный футбольный стадион
© Photo : Telegram-канал Минск. Официально
Футбольнае поле будзе адпавядаць патрабаванням ФІФА

Футбольнае поле будзе адпавядаць патрабаванням ФІФА, памер яго будзе 105 на 68 метраў, а калі лічыць дапаможную зону - то 125 на 85. Пакрыццё прадугледжана натуральнае травяное, даглядаць за ім будуць з дапамогай сістэмы аўтаматычнага паліву і абагрэву.

Прадугледжаны двух'ярусныя трыбуны і VIP-зона са скайбоксамі - агульная ўмяшчальнасць складзе 33 тысячы чалавек.

Национальный футбольный стадион
© Photo : Telegram-канал Минск. Официально
Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2023 год

Для спартсменаў прадугледжаны распранальні, памяшканне для размінкі, а таксама пункт допінг-кантролю.
Агульная плошча стадыёна складзе 48 тысяч квадратных метраў, яго вышыня - 38,6 метра.

Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2023 год.

Тэги:
Футбол, Мінск

Галоўныя тэмы