Гульні краін СНД перанеслі на 2021 год

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкМіністр спорту Татарстана Уладзімір Лявонаў
Міністр спорту Татарстана Уладзімір Лявонаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль арганізатары вырашаюць, калі лепш правесці спаборніцтвы - перад або пасля Алімпійскіх гульняў у Токіо.

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Першыя Гульні краін СНД адбудуцца летам 2021-га, заявіў міністр спорту Татарстана Уладзімір Лявонаў.

Барс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Талісманам Гульняў СНД стаў Барс

Маштабныя спаборніцтвы былі запланаваны на 20-27 жніўня бягучага года. Але з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі Гульні былі перанесены на верасень, затым - на кастрычнік. У спаборніцтвах па 22 відах спорту павінны былі прыняць удзел атлеты ва ўзросце ад 14 да 23 гадоў, планавалася разыграць каля 280 камплектаў медалёў.

"З-за сітуацыі, якая складваецца ў свеце і ў нашых краінах-суседзях, прыйшлося перанесці правядзенне Гульняў краін СНД. Умяшаўся крызіс. Ва ўсіх усё па-рознаму, а ўсе павінны быць у аднолькавых умовах. Гульні не адменены, а перанесены на 2021-й", - заявіў Лявонаў.

Ён дадаў, што Гульні пройдуць перад Алімпіядай (АГ перанеслі праз COVID-19 на лета 2021-га) ці пасля галоўных стартаў чатырохгоддзя. "Цяпер выбіраем паміж канцом жніўня і пачаткам ліпеня", - удакладніў Лявонаў.

Ініцыятарам правядзення Гульняў краін СНД раней выступіла Расія, рашэнне аб падтрымцы дадзенай ініцыятывы было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у кастрычніку 2019 года.

Стужка навiн
0