Генеральны сакратар IIHF пракаментаваў заклікі адабраць ЧС-2021 у Беларусі

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкХакеісты, архіўнае фота
Хакеісты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародная федэрацыя хакея не збіраецца скасоўваць дамову аб правядзенні чэмпіянату ў Мінску і Рызе па палітычных патрабаваннях.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) не дазволіць сябе шантажаваць асобам, якія заклікаюць пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату свету-2021 па палітычных матывах, заявіў у панядзелак генеральны сакратар IIHF Хорст Ліхтнер парталу Sport.de.

Выдалены рэжым працы - Sputnik Беларусь
Бізнес у Латвію перавялі ўжо 17 беларускіх кампаній

Ліхтнер назваў незаконнымі "патрабаванні палітычнага сігналу з боку палітыкаў, якія не могуць самастойна знайсці рашэнне".

"Мы не дазволім так сябе шантажаваць. Ніхто не можа прасіць нас скасаваць дамову з Беларуссю. Мы не парушаем дагавор", - прыводзіць словы Ліхтнер Sport.de.

Генеральны сакратар IIHF перакананы, што, калі краіна вернецца да нармальнага ладу жыцця, гэта будзе фантастычны чэмпіянат свету ў Рызе і Мінску.

Што адбылося?

Мінск сумесна з Рыгай павінны прыняць хакейны сусветны форум 21 мая - 6 чэрвеня 2021 года. Праўда, латвійскі бок не раз заяўлящ пра нежаданне праводзіць турнір сумесна з Беларуссю з-за сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. У адказ на гэта ў IIHF заявілі, што ЧС-2021 не будзе пераносіцца з Мінска па палітычных прычынах.

У сярэдзіне кастрычніка кіраўнік ФХРБ Дзмітрый Баскаў правёў з прэзідэнтам IIHF Рэнэ Фазелем размову і запрасіў яго ў Мінск, каб ацаніць гатоўнасць беларускай сталіцы да сусветнага першынства. Баскаў заявіў, што Фазель "у чарговы раз падкрэсліў імкненне Міжнароднай федэрацыі хакея правесці чэмпіянат свету ў Мінску і Рызе вясной наступнага года".

Таксама паводле яго слоў, бакі абмеркавалі "шэраг пытанняў, звязаных з магчымай неабходнасцю ўвядзення супрацьэпідэміялагічных мер для ўдзельнікаў і гасцей турніру ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з COVID-19 у Еўропе". Баскаў дадаў, што цяпер падрыхтоўка да чэмпіянату свету працягваецца разам з латвійскімі калегамі.

Стужка навiн
0