Сабаленка вярнулася ў топ-10 рэйтынгу WTA

© AFP 2024 / BARBARA GINDLТэнісістка Арына Сабаленка
Тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У нядзелю беларуская тэнісістка заваявала свой чарговы тытул, пасля перамогі над Элізэ Мертэнс на турніры ў Аўстрыі.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заняла дзясятае месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), абноўленая версія з'явілася ў панядзелак.

Сабаленка выйграла ў фінальным супрацьстаянні спаборніцтваў у Лінцы бельгійскую тэнісістку Элізэ Мертэнс (21). Беларуска ўзнялася на адну пазіцыю, набраўшы 4220 пунктаў, і абыйшла вядомую амерыканскую спартсменку Серэну Уільямс (4080), якая зрушылася на 11-е месца.

Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар'еры ўвайшла ў топ-10 рэйтынгу WTA ў канцы студзеня 2019 года. Тады беларуская тэнісістка паспяхова стартавала на турніры Australian Open, праўда, спартсменка неўзабаве адкацілася на некалькі пазіцый у спісе, але спадзяванняў вярнуць запаветныя пункты не пакідала. Цяпер перад Сабаленка стаіць галоўная задача - замацаваць поспех.

Для Сабаленка тытул у Лінцы стаў восьмым ў кар'еры WTA і трэцім за 2020 год.

Стужка навiн
0