Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

© Photo : МАЗ-СПОРТавтоКаміёны "МАЗ-СПОРТаўта" перад адпраўкай на "Дакар-2021"
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

Стужка навiн
0